Вы тут

Першы форум Асацыяцыі ВНУ Расіі і Беларусі адбудзецца ў Маскве 10 кастрычніка


Беларуская дэлегацыя рэктараў прыме ўдзел у першым форуме Асацыяцыі ВНУ Расіі і Беларусі “Навука і адукацыя ва ўмовах вялікіх выклікаў сучаснасці”. Яе ўзначаліць  выконваючы абавязкі старшыні Рэспубліканскага савета рэктараў устаноў вышэйшай адукацыі, рэктар БДУ Андрэй Кароль. Удзельнікамі пасяджэння стануць таксама кіраўнікі расійскіх ВНУ на чале са старшынёй Саветаў рэктараў Расіі, рэктарам МДУ імя М.В. Ламаносава Віктарам Садоўнічым.


Маштабнае мерапрыемства ў Маскве стане першай афіцыйнай сустрэчай прадстаўнікоў  вядучых ВНУ дзвюх краін пасля падпісанай у ліпені бягучага года дэкларацыі аб стварэнні Асацыяцыі. Правядзенне форуму накіравана на кансалідацыю адукацыйнага і навукова-тэхнічнага патэнцыялу ўніверсітэтаў дзвюх краін.

З пленарнымі дакладамі выступяць Андрэй Кароль і Віктар Садоўнічы. Яны акцэнтуюць увагу на ключавых задачах арганізацыі на бліжэйшы перыяд і прапановах па актывізацыі ўзаемадзеяння ўніверсітэтаў. Гаворка будзе ісці аб ініцыятывах, якія тычацца павелічэння колькасці сумесных адукацыйных праграм, фарміравання каардынацыйнага савета, распрацоўкі нарматыўна-прававых дакументаў, а таксама вызначэння эфектыўных формаў узаемадзеяння.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

​Як абараніць сябе ад кардыялагічных праблем у халодны перыяд?

​Як абараніць сябе ад кардыялагічных праблем у халодны перыяд?

Менавіта зімой павялічваецца колькасць інфарктаў і павышаецца артэрыяльны ціск.

Культура

Успаміны пра Яўгенію Янішчыц

Успаміны пра Яўгенію Янішчыц

Піша Зіновій Прыгодзіч.

Грамадства

У 2023 годзе з'явяцца квоты на рабочыя месцы для людзей з інваліднасцю

У 2023 годзе з'явяцца квоты на рабочыя месцы для людзей з інваліднасцю

У Беларусі на сённяшні дзень звыш 570 тысяч чалавек маюць інваліднасць.

Грамадства

АЭС у Астраўцы гатова да імітацыі работы ядзернага рэактара

АЭС у Астраўцы гатова да імітацыі работы ядзернага рэактара

Першы энергаблок Беларускай АЭС гатовы на 95 %, другі — на 70 %.