Вы тут

НАН Беларусі сфарміравала "праекты будучыні"


Пра гэта паведаміў сёння на нарадзе па развіцці электроннай прамысловасці краіны старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір ГУСАКОЎ.


— Нацыянальная акадэмія навук Беларусі ўжо ўнесла ў Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях прапановы аб фарміраванні шэрагу такіх праектаў, а сёння прапаную разгледзець "праект будучыні", правобразам якога з'яўляецца інавацыйна-прамысловы кластар "Мікра-, оптыка- і ЗВЧ-электроніка", які быў створаны ў 2017 годзе намаганнямі шэрагу акадэмічных арганізацый, арганізацый Міністэрства прамысловасці, Дзяржкамваенпрама і Міністэрства адукацыі, — адзначыў кіраўнік Акадэміі навук.

Сфарміраваныя па даручэнні ўрада "праекты будучыні" будуць арыентаваныя на новыя вытворчасці, тэхналогіі і тавары, якія адпавядаюць сусветным тэндэнцыям, з улікам развіцця рынкаў збыту. "Плануецца, што структурныя “праекты будучыні" будуць адначасова інстытутамі развіцця і пунктамі росту новай эканомікі. У іх будуць выкарыстоўвацца ўсе прагрэсіўныя падыходы да арганізацыі вытворчасці: праектныя прынцыпы, карпаратыўнае кіраванне, энергаэфектыўнасць, экалагічнасць, выкарыстанне новых тэхналогій, а таксама стварэнне новых вытворчасцяў. "Праекты будучыні" будуць рэалізоўвацца з удзелам Акадэміі навук і зацікаўленых міністэрстваў і ведамстваў пры навукова-тэхнічным суправаджэнні Акадэміі навук, а таксама на аснове перспектыўных замежных тэхналогій у рамках міжнароднага супрацоўніцтва", — падкрэсліў Уладзімір Гусакоў.

Мэтай прапанаванага Акадэміяй навук "праекта будучыні", які базіруецца на дасягненнях і патэнцыяле арганізацый-удзельнікаў кластара, можа стаць выпрацоўка апераджальных навуковых падыходаў і прарыўных тэхналагічных рашэнняў у галіне вытворчасці абсталявання і матэрыялаў для электронікі, а таксама стварэнне інавацыйных экспартна-арыентаваных і імпартазамяшчальных вырабаў мікра -, аптычнай - і ЗВЧ-электронікі грамадзянскага і спецыяльнага прызначэння. Як было адзначана на нарадзе, ад эфектыўнасці ўзаемадзеяння арганізацый у кластары залежыць будучыня ўсяго электроннага машынабудавання ў Беларусі.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?