Сёння зборная Беларусі па футболе правядзе чарговы матч у рамках адбору на чэмпіянат Еўропы 2020 года. Гасцямі стануць футбалісты з Эстоніі, гульня пройдзе на сталічным стадыёне «Дынама» ў 19.00. Завершыць восеньскую сесію матч са зборнай Нідэрландаў 13 кастрычніка.
Галоўны трэнер беларусаў Міхаіл Мархель перад чарговымі стартамі адзначыў, што каманда ў абедзвюх сустрэчах будзе імкнуцца да перамог.
«З эстонцамі нам трэба згуляць хоць бы на ўзроўні, як мы згулялі ў Таліне і перамагчы, — сказаў паўабаронца зборнай Беларусі Ігар Стасевіч. — А каб дабіцца станоўчага выніку ў матчы з Нідэрландамі, павінна супасці шмат фактараў — удача, поспех і самааддача».
Канчатковы склад беларускай зборнай выглядае наступным чынам:
Перад чарговымі матчамі адбору да Еўра-2020 зборная Беларусі, маючы тры ачкі, знаходзіцца на чацвёртым месцы ў групе С, лідзіруе каманда Германіі, на другім месцы — Паўночная Ірландыя, на трэцім радку знаходзяцца Нідэрланды.
Цяпер зборная Беларусі ў рэйтынгу ФІФА займае 82-е месца, сярэдні ўзрост нашай каманды — 27,5 года.
10 кастрычніка Нідэрланды прымуць Паўночную Ірландыю, а 13 кастрычніка Эстонія згуляе з камандай Германіі.
Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ
Кіраўнік сталіцы сустрэўся з таленавітай моладдзю.
Пры тым што айчынныя стужкі былі ўключаны таксама і ў іншыя — міжнародныя конкурсы, — вырашылі рабіць асобна нацыянальны.
У Беларусі распрацавана і рэалізуецца Стратэгія інавацыйнага развіцця транспартнага комплексу да 2030 года.
Традыцыя Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі.