Днямі завяршыўся прыём заявак і дакументаў на ўдзел у конкурсе на саісканне прэміі ўрада Беларусі за дасягненні ў галіне якасці 2019 года.
Намер удзельнічаць у ім сёлета мела 121 арганізацыя. Па выніках аказаных ім кансультацый, папярэдняга адбору сакратарыятам камісіі па прысуджэнні прэміі, а таксама прынятых патэнцыяльнымі ўдзельнікамі рашэнняў аб удзеле ў спіс прэтэндэнтаў на званне лаўрэата былі ўключаны 25 арганізацый розных галін эканомікі.
Варта адзначыць, што найбольш вострая барацьба за званне лаўрэата чакаецца па кірунку дзейнасці «вытворчасць харчовай і сельскагаспадарчай прадукцыі». Сярод удзельнікаў гэтага мерапрыемства такія вядомыя арганізацыі, як Добрушскі фарфоравы завод, Слонімскі мясакамбінат і Гомельскі хімічны завод. Падрабязны спіс прэтэндэнтаў, якія выйшлі ў фінал, чытайце па спасылцы.
Сяргей КУРКАЧ
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.
Эксперты — аб трэндах у харчаванні беларусаў і перадсвяточным гандлі.
Хораша там, дзе моладзь ёсць!