Доктар Гурбанiджад Гумэн Гушанг нарадзiўся ў Iране, але скончыў беларускi медунiверсiтэт i застаўся тут працаваць. Па спецыяльнасцi ён нейрахiрург i да нядаўняга часу працаваў у РНПЦ неўралогii i нейрахiрургii, а цяпер — навуковы супрацоўнiк аддзялення пухлiн галаўнога мозга РНПЦ анкалогii i медыцынскай радыялогii iмя М. М. Аляксандрава. Мы спыталi ў доктара Гумэна, ад чаго ўзнiкаюць пухлiны мозга, як пазбегнуць iнсульту i прычым тут вада, як хутка пазбавiцца ад стрэсу, i чым небяспечнае часам легкадумнае стаўленне беларусаў да свайго здароўя.
— Доктар Гумэн, чым стаўленне беларусаў да свайго здароўя адрознiваецца ад такога ў замежнiкаў?
— У мяне ёсць адчуванне, што тыя ж амерыканцы доўга растуць, сталеюць i ў старасцi адчуваюць сябе маладымi. Бабуля можа стаяць каля дыскатэкi, жаваць жвачку, сказаць: «Зараз прыйдзе мой бойфрэнд, i мы пойдзем весялiцца». У Германii, напрыклад, да доктара прыходзiць мужчына, якому 70-75 гадоў, i ў размове ён дзелiцца, што прадаў дом, будзе набываць iншы цi збiраецца мяняць машыну, i ў яго яшчэ планаў на 20 гадоў наперад. У Беларусi калi пачынаеш нешта раiць пацыенту, ён адказвае: «Доктар, ведаеце, колькi мне ўжо гадоў?» А яму ўсяго толькi крыху за 60. Але ён паставiў на сваiм жыццi крыж i нiчога не жадае.
Яшчэ адно адрозненне: тое, што доктар кажа еўрапейцу, для таго закон. Калi ўрач сказаў, што нешта нельга рабiць, пацыент нiколi гэтага не зробiць. У беларусаў часта сустракаюцца такiя адносiны: ну сказаў доктар i сказаў, а будзе пацыент гэта выконваць цi не — вялiкае пытанне. I ўрач ведае, што iмавернасць выканання яго рэкамендацыi — 50 на 50 цi нават 30 на 70. Само наведванне доктара адбываецца хутчэй для псiхалагiчнага заспакаення. Не заўсёды пацыент прыслухоўваецца да рэкамендацый, нават калi яму патрабуецца сур'ёзнае лячэнне. Ёсць, канешне, катэгорыя людзей, якiя старанна наведваюць урача, выконваюць усе парады, але iх не так i шмат.
— Чым гэта дрэнна?
— Калi глабальна, то трэба асобна разглядаць мужчын i жанчын. Вiдавочна, што на жанчыне больш адказнасцi. Бо роля мужчыны ў зачаццi больш простая, чым у жанчыны. Яйцаклеткi ў жаночым арганiзме не аднаўляюцца, не «рамантуюцца», не ачышчаюцца. Дзяўчынка нараджаецца з iх гатовым запасам, i нядбайнае стаўленне да сябе ў маладосцi адбiваецца не толькi на яе здароўi, але i на наступным пакаленнi. У мужчын усё па-iншаму: сперматазоiд жыве максiмум два месяцы. Нават калi хлопец ужываў наркотыкi цi алкаголь, цi працуе на шкоднай вытворчасцi, калi ён будзе нейкi час прытрымлiвацца здаровага спосабу жыцця, для будучага дзіцяці вялiкай шкоды не будзе.
Увогуле чым больш безадказна чалавек да сябе ставiцца, тым раней ён атрымае тыя хваробы, якiя развiлiся б у яго ў 60 цi 65 гадоў. Гэта ўплывае i на эканомiку краiны (бо дзяржава выплачвае дапамогу па інваліднасці, лечыць у бальніцы), i на жыццё асобнага чалавека. Калi ён атрымае iнвалiднасць, блізкія павiнны будуць яго даглядаць, i дарослыя дзецi замест уласнай сям'i будуць прывязаныя да бацькоў. Банальны прыклад: «Тата, не працуй у агародзе галавой унiз, у цябе высокi цiск. Колькi каштуе вядро памiдораў? Можна ж набыць». Бацька не слухае, у вынiку рвецца сасуд галаўнога мозга, здараецца iнсульт, паралiзуецца палавiна цела. I ён не можа хадзiць, самастойна есцi, мыцца — i гэта праблема ўсёй сям'i. Таму падтрымлiваць сваю форму, весцi правiльны спосаб жыцця павiнен сёння кожны чалавек.
— Пухлiны мозга, ў тым лiку злаякасныя, — гэта больш спадчыннасць?
— Спадчыннасць у любым захворваннi мае месца. Яна ўплывае нават на больш простыя рэчы — зрок, выпадзенне валасоў. Анкалагiчныя захворваннi — праблема ўсяго свету, iх колькасць усюды расце. I прычыны розныя, пачынаючы ад паветра, якiм мы дыхаем, ежы, якую мы ўжываем, i заканчваючы нашымi шкоднымi звычкамi. Унiверсальнага рэцэпта няма. Кожны чалавек павiнен сябе берагчы, памятаць, якiя прадукты i шкодныя звычкi павышаюць рызыку ўтварэння пухлiн.
— Наколькi неспрыяльныя па прагнозе пухлiны мозга?
— Усё вельмi iндывiдуальна. Можна зрабiць мiзэрную аперацыю, але, маючы вельмi «капрызны» арганiзм, атрымаць такiя ўскладненнi, што пасляаперацыйныя наступствы будуць нашмат больш цяжкiя, чым ад самой пухлiны. А здараецца, што пасля выдалення гiганцкай пухлiны чалавек жыве доўга i не мае вялiкiх ускладненняў. Таму мы i студэнтам кажам: вы лечыце не хваробу, а хворага. Хвароба — гэта штосьцi, апiсанае ў кнiгах, а пацыент — гэта iндывiдуальнасць, i яго арганiзм чагосьцi не любiць, на штосьцi рэагуе. I адрозненне добрага доктара ад не вельмi добрага ў тым, што ён павiнен выявiць iндывiдуальныя асаблiвасцi i падабраць найбольш адпаведнае лячэнне.
Увогуле ж чым больш складаная стадыя новаўтварэння, тым цяжэй з iм змагацца. Не толькi пухлiна, але i любая хвароба — чым больш запушчаная, тым цяжэй лячыць. Ёсць рак агрэсiўны, калi пухлiна хутка расце, а ёсць менш небяспечны. Але гэта ўжо праблема доктара: думаць, што рабiць з пухлiнай. I гэта няправiльна — казаць пацыенту, што «ў вас самая складаная пухлiна». Хоць ёсць такiя краiны, дзе ўрач паведамляе пацыенту, што ў яго дрэнная пухлiна, i прагноз — жыць, скажам, засталося паўтара года. Там лiчыцца, што чалавек павiнен планаваць сваё жыццё, магчыма, напiсаць завяшчанне, яшчэ нешта паспець зрабiць. На постсавецкай прасторы лiчыцца, што такая навiна можа справакаваць у пацыента глабальную дэпрэсiю, ён можа вырашыцца нават на самагубства. Таму пра гэта паведамляюць блiзкiм сваякам. I яны павiнны дапамагчы яму спланаваць далейшае жыццё.
— Рак называюць хваробай пажылых людзей. Для раку мозга гэта таксама характэрна?
— Тут нельга дакладна вызначыць узрост. На мой погляд, гэта праблема ў тым лiку i iмуннай сiстэмы, якая адыгрывае вялiкую ролю ў злаякасных хваробах. У кожнага чалавека пастаянна ўтвараюцца атыпiчныя клеткi. I работа нашай iмуннай сiстэмы не толькi ў тым, каб знiшчаць вiрусы i бактэрыi, а знайсцi гэтыя «бракаваныя» клеткi, iх апазнаць i знiшчыць. Асаблiвасць атыпiчных клетак у чым? Напрыклад, клеткi ныркi могуць жыць толькi ў нырках, клеткi сэрца — толькi ў сэрцы. А атыпiчныя клеткi, незалежна, ад чаго яны ўтварылiся, могуць жыць дзе хочаце ў нашым арганiзме. I мы iх называем метастазы. I калi такая клетка выйдзе з поля зроку нашай iмуннай сiстэмы, то дзесьцi асядзе i будзе размнажацца. Потым адтуль адлучацца iншыя атыпiчныя клеткi i асядуць у iншых месцах, i ў вынiку яны знiшчаюць арганiзм. Таму падтрымлiваць iмунную сiстэму ў нармальным стане — самая першая прафiлактыка i барацьба з ракавымi клеткамi.
Калi дзядулю 80 гадоў, але ён захоўвае актыўны спосаб жыцця, займаецца агародам, ездзiць на канi цi веласiпедзе, яму i ў 80 гадоў не пагражае рак. Калi чалавек, якi сядзiць у офiсе — са штодзённымi стрэсамi, хварэе на ВРВI, герпес па два разы на месяц, замест таго каб прымаць вiтамiны, рабiць сок-фрэш, прагульвацца на свежым паветры па парку, хадзiць у басейн цi ў спартыўную залу, знiмае стрэс цыгарэтай, кальянам, гарэлкай, то, натуральна, i ў 25-27 гадоў ён можа сапсаваць здароўе.
У славянскiх народаў лад жыцця вельмi моцна прывязаны да ўжывання спiртнога. Вяселле, пахаванне — павiнен быць алкаголь, новую машыну набывае — трэба «замочваць». Празмернае ўжыванне алкаголю для арганiзма шкоднае. Але людзi пераконваюць сябе i вераць, што нiчога дрэннага не будзе. Ад алкаголю пакутуюць печань, страўнiк, разладжваецца нервовая сiстэма. У медыцыне кажуць — не алкагольнае ап'яненне, а алкагольнае атручэнне. Гэта яд, якi выклiкае пэўныя адчуваннi ў нашым арганiзме, якiя нам падабаюцца. Хоць канешне, не толькi славяне п'юць гарэлку, ёсць кукурузная ў Мексiцы, рысавая ў Кiтаi, Японii...
— Цi ёсць бяспечныя дозы алкаголю? Цi ўвогуле яго нельга ўжываць?
— Забараняць чалавеку ўсе задавальненнi, канешне, не трэба. Але ёсць такiя рэчы, якiя яго забiваюць. А ёсць такiя, што калечаць. I гэта будзе марудная доўгая смерць, якая можа цягнуцца гадамi. З-за гэтага пакутуюць сам чалавек i людзi, якiя яго даглядаюць. Паверце, у такiм стане чалавек тысячу разоў пашкадуе аб тым задавальненнi, якое атрымлiваў ад празмернага ўжывання алкаголю i цыгарэт. Таму ва ўсiм павiнна быць свая мера, i каб яе адчуць, не патрэбна медыцынская адукацыя.
— Iнсульт — таксама неўралагiчная праблема. Як яго пазбегнуць?
— Iнсульты бываюць двух вiдаў: iшэмiчныя i гемарагiчныя. Пры iшэмiчных у сасудзе галаўнога мозга ўтвараецца тромб i перашкаджае кровазабеспячэнню ўчастка мозга. Пры гемарагiчным iнсульце рвецца сасуд i кроў выходзiць за яго межы. Каб не было iшэмiчнага iнсульту, трэба рабiць сапраўды банальныя рэчы, каб кроў была радзейшая: дастаткова ўжываць вады каля двух лiтраў у дзень. Гэта самая простая прафiлактыка iшэмiчнага iнсульту. Да таго ж мы павiнны ведаць, што ў нашым арганiзме ёсць гармоны стрэсу, якiя таксама выводзяцца праз ныркi. Таму пiць трэба не таму, што хочацца, а таму, што трэба.
— Атрымлiваецца, каб зняць стрэс, дастаткова папiць вады?
— Так, выпiць шклянку-дзве вады, крыху пачакаць, калi гармоны стрэсу, якiя выпрацаваў арганiзм, разбавяцца i дойдуць да нырак. I такiм чынам большая частка стрэсу пойдзе ва ўнiтаз.
Пiць ваду — першая прафiлактыка iшэмiчнага iнсульту. У пажылым узросце, калi сценкi сасудаў няроўныя, утварылiся бляшкi, доктар падбiрае таблеткi, якiя разрэджваюць кроў, з улiкам наяўных захворванняў.
А для прафiлактыкi гемарагiчнага iнсульту важна сачыць за цiскам. Калi з узростам узнiкае гiпертанiя, трэба з ёй змагацца. Тут у прамым сэнсе дзе тонка, там i рвецца. У галаўным мозгу сасуды тонкiя, сценкi iх пашкоджаныя, i калi падчас гiпертанiчнага крызу пайшла кроў носам, гэта не бяда. А вось калi сасуд лопне ў галаўным мозгу, гэта вялiкая праблема. Гiпертонiк, якi ведае, што пэўная ежа цi нейкiя дзеяннi прыводзяць да павышэння цiску, павiнен iх асцерагацца. Поза галавой унiз, калi ў дачны сезон так працуюць, вельмi небяспечная. I нiяк мы не можам растлумачыць нашым паважаным пажылым людзям, што калi лопне сасуд, агарод будзе нiкому не патрэбны, а ўся сям'я будзе думаць, як вас лячыць, i гэта лячэнне будзе доўгае.
— Вы чытаеце лекцыі па прафілактыцы вянозных трамбозаў. Чым яны небяспечныя?
— Нягледзячы на тое што апошнiм часам з'явiлася сучасная медыцынская дыягностыка, вялiкая колькасць лекаў i падыходаў да лячэння трамбоза i яго ўскладнення — тромбаэмбалii лёгачнай артэрыi, нават у тых краiнах, дзе медыцына знаходзiцца на самым высокiм узроўнi, колькасць смерцяў ад гэтага не змяншаецца. Прычынай з'яўляецца тое, што тромб утвараецца вельмi хутка. У адрозненнi ад прастуды, якая можа развiвацца i двое сутак, тромб можа ўтварыцца за пяць-сем хвiлiн, i калi моцна «пашанцуе», ён адарвецца. Другая прычына — усё гэта працякае бессiмптомна. Тромб можа ўтварыцца на нiжняй канечнасцi, i гэта самае небяспечнае месца, i прытым чалавек нi на што не скардзiцца. Яўных сiмптомаў, болевага сiндрому няма. Здараецца, чалавека выпiсваюць з бальнiцы, ён прыязджае дадому, прымае душ, сасуды ад цёплай вады пашыраюцца — там жа чалавек i падае.
Таму любое лячэнне пачынаецца з добрай прафiлактыкi. Калi мы знаходзiмся ў нерухомым становiшчы, напрыклад на аўтобусе едзем у Кiеў, адкуль ляцiм у Шарм-эль-Шэйх, ёсць застой крывi. Таму трэба варушыцца, шавялiць пальцамi, кiсцямi, ступнямi, а таксама надзяваць кампрэсiўныя гольфы цi панчохi, яны прадаюцца ў многiх аэрапортах. Яны дапамагаюць паскорыць кровазварот ніжніх канечнасцяў, бо чым ён хутчэйшы, тым меншая iмавернасць утварэння тромбаў. Увечары ногi варта класцi на прыўзнятую паверхню, не абавязкова высока, 5-10 см дастаткова. Важна разрэджваць кроў — пра захаванне пiтнога рэжыму я казаў. I пазбягаць гiпадынамii — больш рухацца.
Алена КРАВЕЦ
Прэв’ю: medicinaonline.co
Сам будынак уражвае архітэктурай.
«Вышывала, калі за лямпы былі толькі керасінкі».