Вы тут

БРСМ сталіцы запрашае мінчан далучыцца да маладзёжнай працоўнай акцыі


Яна пройдзе ў суботу, 12 кастрычніка.


З 11 раніцы працоўны дэсант у складзе прадстаўнікоў Саюза моладзі моладзі Мінскай гарадской арганізацыі БРСМ і сем'яў Кастрычніцкага раёна сталіцы, узброіўшыся граблямі і венікамі, “высадзіцца” каля сядзібы Белая дача (вул. Казінца, 54).

У цэнтры ўвагі дружнай працоўнай каманды будзе паркавая зона аднаго з нешматлікіх  помнікаў архітэктуры XIX стагоддзя, што захаваўся, на тэрыторыі мікрараёна Курасоўшчына, а таксама пешаходная частка вуліцы Казінца. Моладзь і жыхары раёна ачысцяць гэтыя тэрыторыі ад лістоты і смецця, а таксама падмятуць дарожкі.

Цэнтральнай падзеяй маладзёжнай ініцыятывы стане пасадка дрэў. 20 новых саджанцаў папоўняць алею сямейных дрэў, якая была закладзена ў раёне 20 красавіка.

Пасля працоўнага пачыну - салдацкая каша і чай.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.