Вы тут

"Белнафтахім" расказаў, чаму абрана стратэгія змянення цэн на паліва на 1 капейку


Змяненне цэнаў на паліва на 1 капейку з'яўляецца прадуманай стратэгіяй, заявіў сёння журналістам намеснік старшыні канцэрна "Белнафтахім" Андрэй Бунакоў ў Палаце прадстаўнікоў, паведамляе БЕЛТА.


"Для нас гэта прадуманая стратэгія, каб у першую чаргу захаваць эфектыўнасць нашых нафтаперапрацоўчых заводаў, тым больш ва ўмовах мадэрнізацыі, якая сёння праводзіцца", - адзначыў Андрэй Бунакоў.

Намеснік старшыні "Белнафтахіма" звярнуў увагу, што цэны на паліва могуць як расці, так і зніжацца ў залежнасці ад розных фактараў і гэта не толькі кошт нафты. Паколькі беларускія нафтапрадукты пастаўляюцца не толькі на ўнутраны рынак, але і экспартуюцца, таксама маніторыцца сітуацыя і на бліжэйшых рынках.

"Гэта комплекснае пытанне. Мы выбралі палітыку (у плане змены коштаў на паліва. - Заўвага БЕЛТА), яна ва ўсіх на слыху, і мы будзем яе прытрымлівацца", - рэзюмаваў Андрэй Бунакоў.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.