Вы тут

У Воранаўскім раёне мясцовы жыхар павесіў сабаку


Пра гэты шакуючы выпадак паведаміла аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкама.


У дзяжурную часць Воранаўскага райаддзела міліцыі ў канцы мінулага месяца звярнуўся мясцовы жыхар, які распавёў, што яго непаўнагадовая дачка бачыла, як мужчына ў бок сметніцы валок па зямлі мёртвага сабаку. Шыя жывёлы была спавіта вяроўкай. Карціна настолькі шакавала дзяўчыну, што дадому яна прыйшла ўся ў слязах.

У сітуацыі стаў разбірацца участковы інспектар міліцыі. Аказалася, што да смерці сабакі датычны мясцовы жыхар 1958 года нараджэння. Мужчына ўбачыў, як на яго падворку жывёла даядае курыцу, якая належала яму. Тады пенсіянер папрасіў у суседа вяроўку, паклікаў сабаку і накінуў пятлю ёй на шыю, пасля чаго павесіў на турнікеце, які стаяў побач, а труп аднёс на сметнік.

Супрацьпраўным паводзінам мужчыны дадзена прававая ацэнка. Крымінальная адказнасць за падобныя дзеянні прадугледжаны артыкулам "Жорсткае абыходжанне з жывёламі”.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?