Вы тут

Абласныя «Дажынкі» пройдуць 12 кастрычніка ў Барысаве


Мінская вобласць рыхтуецца да галоўнага свята хлебаробаў. Абласныя «Дажынкі» адбудуцца 12 кастрычніка ў Барысаве. Мяркуецца, што ў іх прыме ўдзел 15 тысяч чалавек.

На фестывалі можна будзе ўбачыць выстаўку-кірмаш, творчыя пляцоўкі, сельскія падворкі, «Горад майстроў». Галоўнай падзеяй стануць вялікі канцэрт і цырымонія ўзнагароджання за дасягненні высокіх паказчыкаў на ўборцы збожжавых і зернебабовых культур.


Сёлета свята ладзіцца ў новым фармаце. Гэтым разам дэлегацыі раёнаў, працаўнікі сяла, госці збяруцца пад адкрытым небам на стадыёне «Барысаў-Арэна», дзе будзе ўстаноўлена 20-метровая сцэна са святлодыёднымі экранамі. Яшчэ адзін яркі момант свята ўраджаю — узнагароджанне жонак хлебаробаў. Менавіта дзякуючы іх падтрымцы і клопату спадарожнікі па жыцці працавалі ў полі з поўнай аддачай, бо ведалі, што дома ўсё ў парадку.

Фінальным акордам свята стане аўтарская песня аб Мінскай вобласці — своеасаблівы гімн цэнтральнага рэгіёна.

Цікава будзе наведаць і крэатыўную пляцоўку «Горад прыгажосці». Свае здольнасці і таленты тут пакажуць барберы Арцём Шырокаў са Слуцка і 13-гадовы Арцём Аўрайцэвіч з Маладзечна. Арцём Шырокаў — прызёр міжнароднага фестывалю творчых прафесій «Мінскі вернісаж—2019», яго цёзка пераможца конкурсу «Свет прыгажосці—2019». Майстры мужчынскіх стрыжак не толькі пакажуць усім, на што яны здатныя, але і прапануюць ахвотным бясплатна скарыстацца іх паслугамі.

Парадуюць удзельнікаў свята і работнікі быту. Яны прапануюць мужчынскія і жаночыя стрыжкі са зніжкай. На цэнтральнай сцэне з 12.30 да 13.00 адбудзецца паказ мадэляў адзення адкрытых акцыянерных таварыстваў «Барысаўбытсэрвіс» і «Слуцкая фабрыка пашыву адзення». Шоу прычосак з удзелам артыстаў балета «Феерыя» прадставіць майстар міжнароднага класа, фіналіст чэмпіянату свету па цырульніцкім мастацтве 2019 года Кацярына Барысюк.

У сувязі з «Дажынкамі» ў Мінскай вобласці ўводзяцца дадатковыя маршруты міжгародняга і гарадскога транспарту. Толькі па Барысаве пусцяць 12 дадатковых аўтобусаў. Створаны таксама спецыяльны дыспетчарскі пункт, каб аператыўна рэагаваць на любыя змены дарожнай абстаноўкі. Дабрацца на «Дажынкі» змогуць жыхары ўсіх населеных пунктаў на камфартабельных аўтобусах павышанай умяшчальнасці і маршрутных таксі.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў. 

Грамадства

Смаката на святочным стале

Смаката на святочным стале

Эксперты — аб трэндах у харчаванні беларусаў і перадсвяточным гандлі.