Міжнародны турнір па мастацкай гімнастыцы на прызы алімпійскай чэмпіёнкі Марыны Лобач пройдзе ў Мінску 19—20 кастрычніка ў Палацы мастацкай гімнастыкі.
З 2002 года гэты турнір стаў традыцыйным, за 17 гадоў спаборніцтвы заслужылі славу адных з самых яркіх і значных мерапрыемстваў па мастацкай гімнастыцы ў міжнародным календары. Беларусь штогод прымае больш за дзясятак краін-удзельніц, геаграфія якіх пастаянна расшыраецца. З'яўляючыся своеасаблівым стартам для юных грацый, турнір адкрыў вялікаму спорту такія імёны, як Валерыя Курыльская, Настасся Іванькова, Ганна Рабцава, Аляксандра Наркевіч, Меліта Станюта.
Юныя спартсменкі ад 9 да 15 гадоў у розных узроставых катэгорыях будуць весці барацьбу за каштоўныя прызы, галоўныя з якіх — імянныя статуэткі Марыны Лобач, — па традыцыі дастаюцца пераможцам у мнагабор'і. Замежныя гімнасткі настойліва імкнуцца скласці годную канкурэнцыю гаспадыням спаборніцтваў. Беларускім грацыям з кожным годам усё цяжэй утрымліваць вышэйшыя прыступкі п'едэстала. Але нашы дзяўчаты з уласцівым ім бляскам выходзяць пераможцамі ў нялёгкай турнірнай барацьбе. Ужо шмат гадоў ні адна статуэтка алімпійскай чэмпіёнкі не пакінула межаў нашай радзімы і ні адна спартсменка не засталася без падарунка ад арганізатараў.
Расклад турніру:
19 кастрычніка
20 кастрычніка
Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ
«Выходзім на фінішную прамую»
Словы Прэзідэнта на цырымоніі інаўгурацыі, як і сама знакавая для дзяржавы падзея, знайшлі водгук у сэрцах усіх сапраўдных патрыётаў краіны