Гэтымі днямі на палігоне пад Асіповічамі была паспяхова выпрабаваная мадэрнізаваная рэактыўная сістэма залпавага агню «Ураган». Яна прайшла праз глыбокую мадэрнізацыю на прадпрыемствах Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта.
Істотныя дапрацоўкі датычыліся тактыка-тэхнічных характарыстык. У сістэмы з'явілася новае шасі, на яго ўсталяваныя сучасныя сродкі навігацыі, сувязі, перадачы даных, пазіцыянавання...
Начальнік ракетных войскаў і артылерыі Узброеных Сіл — начальнік упраўлення ракетных войскаў і артылерыі Генеральнага штаба Узброеных Сіл генерал-маёр Генадзь Казлоўскі адзначыў:
— Усе пускі прайшлі паспяхова, і снарады трапілі ў цэль з высокай дакладнасцю. Але гэта былі толькі папярэднія выпрабаванні. Яшчэ некаторыя элементы трэба дапрацаваць. У хуткім часе «Ураган» чакаюць дзяржаўныя выпрабаванні. Пасля гэтага будзе вырашацца пытанне аб пастаўцы гэтых баявых машын у нашы Узброеныя Сілы.
Валяр'ян ШКЛЕННІК
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.
Эксперты — аб трэндах у харчаванні беларусаў і перадсвяточным гандлі.
Хораша там, дзе моладзь ёсць!