Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў пісьмо з падзякай Прэзідэнту Украіны Уладзіміру Зяленскаму. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы падзякаваў ўкраінскаму лідару за цёплы прыём беларускай дэлегацыі ў Жытоміры, адзначыўшы, што праведзеныя перамовы на вышэйшым узроўні прадэманстравалі салідарнасць краін у пытаннях міжнароднага парадку дня і двухбаковага супрацоўніцтва.
"Вынікі II Форуму рэгіёнаў Беларусі і Украіны ярка пацвярджаюць неабходнасць далейшага развіцця прамога міжрэгіянальнага дыялогу", - падкрэсліў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць у паспяховым ажыццяўленні ўсіх беларуска-ўкраінскіх праектаў у прамысловасці, сельскай гаспадарцы, энергетыцы, транспартнай і лагістычнай галінах, а таксама ў пашырэнні культурных сувязяў для ўмацавання традыцый добрасуседства. "Перакананы, што дамоўленасці, дасягнутыя ў Жытоміры, будуць абавязкова рэалізаваныя. Разлічваю на працяг актыўных і змястоўных кантактаў", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт таксама запрасіў Уладзіміра Зяленскага наведаць з афіцыйным візітам Беларусь у зручны для яго час.
Спявачка апявае каларыт і шматграннасць беларускай і індыйскай культур.