На іспанскім курортным востраве Маёрка адкрыўся гатэль для жанчын, якія жадаюць пазбавіцца ад «стрэсу паўсядзённага жыцця», паведамляе Dаіlу Mаіl.
У новую гасцініцу Thе Sоm Dоnа Hоtеl, размешчаную ў мястэчку Порта-Крыста, не пускаюць мужчын: яна прызначана толькі для гасцей жаночага полу ва ўзросце ад 14 гадоў. Усяго гатэль мае 39 нумароў, рэстаран, спа-цэнтр, дах з тэрасай і басейн. Ён стаў першым «жаночым» гатэлем у Іспаніі. Кошт адной ночы складае 75 фунтаў стэрлінгаў. Аднак, нягледзячы на тое, што гатэль прызначаны выключна для жанчын, сярод яго работнікаў ёсць мужчыны. Такім чынам кіраўніцтва гатэля выконвае дзеючы ў краіне закон аб дыскрымінацыі па палавой прыкмеце.
Іван КУПАРВАС
Спявачка апявае каларыт і шматграннасць беларускай і індыйскай культур.