Кіраўніцтва і службовыя асобы Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі з 14 да 18 кастрычніка правядуць выязныя асабістыя прыёмы грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб.
Адначасова прадстаўнікі Адміністрацыі вывучаць сітуацыю на месцах — выкананне даручэнняў кіраўніка дзяржавы, эфектыўнасць дзеянняў мясцовых органаў улады па павышэнні ўзроўню жыццезабеспячэння насельніцтва. Асаблівую ўвагу плануецца ўдзяліць пытанням сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёнаў, выяўленню праблем, якія выклікаюць занепакоенасць людзей і патрабуюць аператыўнага вырашэння.
Памочнік Прэзідэнта — інспектар па Мінскай вобласці Ігар ЯЎСЕЕЎ 15 кастрычніка ў 10.00 сустрэнецца з жыхарамі ў Вілейскім райвыканкаме. Намеснік начальніка галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення — начальнік упраўлення ідэалогіі і інфармацыйнай палітыкі Адміністрацыі Прэзідэнта Уладзімір МАТУСЕВІЧ 15 кастрычніка ў 11.00 пачне прыём грамадзян у Мазырскім райвыканкаме.
Памочнік Прэзідэнта — інспектар па Мінску Віталь ПРЫМА правядзе прыём 16 кастрычніка з 9.00 у адміністрацыі Першамайскага раёна Мінска. Начальнік галоўнага ўпраўлення кадравай палітыкі Адміністрацыі Прэзідэнта Юрый КРЫВАШЭЕЎ сустрэнецца з жыхарамі 16 кастрычніка ў 10.00 у Дзяржынскім райвыканкаме.
Начальнік галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Вольга ШПІЛЕЎСКАЯ будзе працаваць на прыёме 17 кастрычніка з 10.00 у Барысаўскім райвыканкаме.
Прыём памочніка Прэзідэнта — інспектара па Брэсцкай вобласці Анатоля МАРКЕВІЧА адбудзецца 18 кастрычніка ў 10.00 у Баранавіцкім райвыканкаме. Першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення кадравай палітыкі — начальнік упраўлення кіруючых кадраў і дзяржаўных узнагарод Адміністрацыі Прэзідэнта Генадзь РАШАЦЬКО будзе працаваць са зваротамі 18 кастрычніка ў 11.00 у Шаркаўшчынскім райвыканкаме.
Запісацца на прыёмы можна па тэлефонах аддзелаў па рабоце са зваротамі грамадзян адпаведных выканаўчых камітэтаў.
Варвара МАРОЗАВА
Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.
Узмацненне адраснасці дзяржпадтрымкі і садзейнічання занятасці
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.