У гарадскім пасёлку Бешанковічы шмат сем'яў, якія выхоўваюць па тры і болей дзяцей.
Да такіх адносіцца і сям'я святара праваслаўнага храма Мікалая і Вольгі Кісялёў. Маладая сям'я гадуе дачушку і двух сыночкаў. Летась Вольга Аляксандраўна была адзначана дыпломам у гонар легендарнай матулі Зінаіды Тусналобавай-Марчанка за сваю грамадскую работу і духоўна-маральнае выхаванне дарослых і дзяцей райцэнтра. Матушка Вольга кіруе дзіцячымі гурткамі творчага майстэрства ў нядзельнай школе, працуе ў тэрытарыяльным Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва раёна, пры храме ўзначальвае клуб «Вера, Надзея і Любоў». На гэтым здымку Вольга Аляксандраўна са сваімі сынамі Мікітам і Мацвеем і шасцігадовай дачушкай Надзеяй падчас прагулкі па восеньскім гарадскім парку.
Анатоль Кляшчук, фота аўтара
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адобрыў стратэгіі ўдзелу Беларусі ў рабоце Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) і БРІКС.
Бюлетэні па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ужо гатовы.