Вы тут

Пасля сумеснага распіцця мінчанін абакраў прыяцеля, які спаў


Аператыўнікі Заводскага РУУС сталіцы затрымалі 31-гадовага мінчаніна, які выкраў 300 долараў і прадукты харчавання ў свайго знаёмага. Адбылося гэта пасля сумеснага распіцця алкаголю.


Фота depositphotos.com

Падзеі развіваліся ў кватэры 29-гадовага жыхара сталіцы, які запрасіў у госці свайго брата і сябра, з якім разам раней адбываў пакаранне ў адной з папраўчых устаноў.

Пасля сумеснага распіцця спіртнога гаспадар жылля заснуў, а сваяк сышоў дадому. Скарыстаўшыся момантам, гора-таварыш скраў з халадзільніка каля 10 кілаграмаў ялавічыны і тушку кураня, затым з шафы забраў 300 долараўі з'ехаў, паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.

Супрацоўнікам міліцыі затрыманы растлумачыў, што выкрадзеныя грашовыя сродкі выдаткаваў на спіртное.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.