Магчыма, таму гэты кірмаш быў па-сапраўднаму цёплы, шчыры і святочны — з песнямі, танцамі, гульнямі, смачнымі шашлыкамі і майстар-класамі.
Прыгажуні ў народных строях дэманстравалі сцэнкі з вясковага жыцця, жартавалі, уцягвалі народ у свае гульні. І ўсё гэта на фоне бойкага гандлю садавіной-гароднінай на любы густ, а таксама рыбай і мясам. Напрыклад, кілаграм бульбы можна было купіць за 48 капеек, морквы — за 45, капусты (самая пара квасіць) — за 46, а за кіло квашанай прасілі амаль 2 рублі. Цыбуля каштавала ад 63 капеек за кіло, памідоры па 2 рублі з паловай, журавіны — 4 рублі 45 капеек. Мяса таксама прапаноўвалі на любы густ — акрамя традыцыйнай кураціны, свініны і ялавічыны, можна было набыць, напрыклад, мяса труса або бараніну. І які гандаль без рыбы, цяпер якраз сезон продажу гэтага смачнага прадукту. Карпа і амура аддавалі па 5 рублёў за кіло, таўсталобіка за 4, карася за 3 рублі. Попыт быў на ўсё.
— Восенню кірмашамі нікога асабліва не здзівіш, але гэты хацелася зрабіць у стылі даўніх традыцый, калі людзі збіраліся не толькі нешта купіць, але і адпачыць, — адзначыў начальнік упраўлення гандлю і паслуг Магілёўскага гарвыканкама Уладзімір Казусеў. — У ім прыняло ўдзел больш за 40 суб'ектаў гаспадарання, індывідуальных прадпрымальнікаў і фізічных асоб. Улічваючы тое, што народ сюды прыйшоў хутчэй адпачыць, чым закупіць на зіму бульбу і тую ж капусту з буракамі і морквай, тавараабарот атрымаўся неблагі — больш за 24 тысячы рублёў. Але гараджанам усё ж такі цікавей купляць садавіну-гародніну бліжэй да сваіх дамоў. У Магілёве існуе графік правядзення кірмашоў ажно да 17 лістапада. Прычым працуюць гэтыя пункты пастаянна, не толькі ў выхадныя дні. У сярэднім суб'екты нагандлёўваюць па 30 тысяч рублёў у дзень.
Нэлі ЗІГУЛЯ
Цэны на ліквіднае жыллё ў сталіцы выраслі на 5 працэнтаў.
Ці варта бацькам падымаць трывогу, калі дзіця захапілася гэтым відам спорту?
Укараняюцца інавацыйныя тэхналогіі ў практыку работы дзіцячых садкоў.