Я столькі разоў бачыў восень на гэтай зямлі!
Малечай калісьці шукаў жалуды пад дубамі,
Падлеткам дзяўчыне дарыў залатыя лісткі,
А сёння — з унукамі крочу старымі шляхамі.
Адвечнай дарогай прыходзяць зіма і вясна,
І шчодрае лета свае падарункі прыносіць.
На гэтай дарозе нікому прыпынкаў няма,
І людзі траву забыцця ўздоўж дарогі не косяць.
Спявачка апявае каларыт і шматграннасць беларускай і індыйскай культур.