Да 25-годдзя Беларускага дзіцячага хоспіса, якое арганізацыя адзначыць у лістападзе, Мінскі гадзіннікавы завод «Луч» стварае лімітаваную калекцыю гадзіннікаў «Каштоўнасць часу». Аўтар выявы на цыферблаце — скульптар, мастак Аляксандр Шапо, аўтар дызайну гадзіннікаў — вядучы дызайнер Мінскага гадзіннікавага завода Кірыл Кішчук.
У мінулую пятніцу ў выставачнай зале «Акадэмія» прайшлі прэзентацыя творчага праекта і адкрытая майстэрня. Падапечныя дзіцячага хоспіса пад кіраўніцтвам Аляксандра Шапо стварылі скульптурную кампазіцыю па эскізах мастака. «Луч» правёў майстар-клас, дзе хлопчыкі і дзяўчынкі адчулі сябе дызайнерамі, прыдумляючы малюнкі для цыферблата, даведаліся аб прафесіі гадзіншчыка і сабралі корпус сумесна з майстрам завода.
— Я ўбачыў лагатып хоспіса, і ў мяне нарадзілася ідэя зрабіць малюнак у выглядзе дрэва, на якім сядзяць птушкі. Бо ўсе людзі — гэта птушкі на дрэве жыцця, — тлумачыць задуму Аляксандр Шапо.
«Каштоўнасць часу» — назва не выпадковая. Філасофія хоспіса ў тым, каб цаніць час і дапамагаць цяжкахворым дзецям і іх сем'ям пражываць напоўненае жыццё незалежна ад таго, колькі яно працягнецца. Бо час — самая вялікая каштоўнасць, якая ў нас ёсць.
Алена КРАВЕЦ
Фота ў мініяцюры: belmarket.by
«Гэта не толькі пра бізнес, але і пра чалавечыя адносіны».
Хораша там, дзе моладзь ёсць!