Вы тут

55 тон сена выратавалі работнікі МНС у Вілейскім раёне


15 кастрычніка ў 19.45 выратавальнікам паступіла паведамленне аб пажары ў сенасховішчы ў вёсцы Крывое Сяло Вілейскага раёна. Калі да месца выкліку прыбылі падраздзяленні МНС, гарэў дах будынка. Агульная загрузка сенам у момант здарэння складала 60 тон, гаворыцца на сайце МНС Беларусі.


Пажар лакалізаваны і ліквідаваны ратавальнікамі. Пацярпелых няма. У выніку агнём знішчаны дах на плошчы 20 квадратных метраў, пашкоджаны драўляныя канструкцыі будынка на плошчы 80 квадратных метраў. Работнікамі МНС сумесна з работнікамі гаспадаркі было выратавана 55 тон сена. Прычына здарэння высвятляецца. Разгляданая версія - неасцярожнае абыходжанне з агнём.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?