Вы тут

Дзяўчына скрала грошы, каб з'ехаць з маладым чалавекам за мяжу


Праваахоўнікі Савецкага РУУС сталіцы затрымалі непрацуючую 20-гадовую жыхарку Кобрына, якая скрала грошы ў новага знаёмага.


Фота: pexels.com

Пацярпелы распавёў аператыўнікам, што напярэдадні пазнаёміўся з двума дзяўчынамі ў адным са сталічных бараў. Пасля непрацяглай гутаркі 32-гадовы малады чалавек запрасіў новых знаёмых да сябе дадому. Праз некаторы час адна з сябровак з'ехала. Другая ж, скарыстаўшыся адсутнасцю гаспадара жылля ў той момант, калі ён праводзіў сяброўку, здзейсніла крадзеж грашовых сродкаў з пакінутага без нагляду кашалька. Па інфармацыі ГУУС Мінгарвыканкама, сума шкоды склала каля 1100 долараў ЗША.

У ходзе разбору 20-гадовая дзяўчына распавяла аператыўнікам, што грошы ёй спатрэбіліся для таго, каб з'ехаць са сваім маладым чалавекам на пастаяннае месца жыхарства ў іншую краіну.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».