Кантынентальная частка Кітая заняла трэцяе месца ў свеце па колькасці эксплуатаваных атамных энергаблокаў. Пра гэта паведамілі ў Кітайскім ядзерным таварыстве, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Паводле інфармацыі, у мацерыковай частцы Кітая дзейнічаюць 47 атамных энергаблокаў сумарнай магутнасцю 48,73 млн кВт. Згодна з планам, у перыяд 13-й пяцігодкі (2016 — 2020 гг.) у краіне будуць здадзены ў прамысловую эксплуатацыю атамныя энергаблокі агульнай магутнасцю 19 млн. кВт. і будзе пачата будаўніцтва падобных энергаблокаў агульнай магутнасцю 7,6 млн кВт.
«Кітай бесперапынна удасканальваў сваю інавацыйную сістэму ў сферы ядзернай энергетыкі і значна павысіў працэнт асноўных кампанентаў атамных энергаблокаў і адпаведных матэрыялаў айчынных распрацовак», — паведаміў кіраўнік таварыства Ван Шоўцзюнь.
Паводле яго слоў, кітайскія ядзершчыкі паспяхова распрацавалі тэхналогіі рэактараў трэцяга пакалення «Хуалун-1» і CAP1400, паспяхова рэалізуюць дэманстрацыйныя праекты рэактара на хуткіх нейтронах і высокатэмпературнага рэактара з газавым астуджэннем. У недалёкай будучыні ў Кітаі будуць распрацоўваць малыя рэактары.
Ван Шоўцзюнь таксама адзначыў важныя дасягненні ў праекце эксперыментальнага звышправоднага токамака EAST (Experimental Advaced Superronducting Tokamak) і іншых навуковых праектах у сферы ядзерных навук.
Цэны на ліквіднае жыллё ў сталіцы выраслі на 5 працэнтаў.
Ці варта бацькам падымаць трывогу, калі дзіця захапілася гэтым відам спорту?
Укараняюцца інавацыйныя тэхналогіі ў практыку работы дзіцячых садкоў.