Вы тут

З 10 лістапада турысты змогуць наведаць аб'яднаную бязвізавую зону Брэста і Гродна


З 10 лістапада турысты змогуць наведаць пашыраную зону "бязвіза" Гродна і Брэста. Аб гэтым паведамляецца ў пастанове Саўміна, апублікаванай на сайце ўрада.


Станцыя Беняконі. Фота: railwayz.info.

Замежнікі змогуць наведваць пашыраную зону "бязвіза" на тэрмін тура, але не больш за 15 сутак. Пастанова ўступае ў сілу з 10 лістапада.

Раней існуючыя асобна дзве бязвізавыя зоны Брэста і Гродна аб'ядналі ў адну ўказам прэзідэнта. У яе ўключылі яшчэ пяць раёнаў Гродзенскай вобласці: Бераставіцкі, Ваўкавыскі, Воранаўскі, Лідскі і Шчучынскі, а таксама далі права ўезду праз два пункты пропуску: "Беняконі" і "Бераставіца".

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?