Вы тут

Лукашэнку ўнеслі на разгляд праект указа па барацьбе з нядобрасумленным пасрэдніцтвам


Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку ўнеслі на разгляд праект указа па барацьбе з нядобрасумленным пасрэдніцтвам. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Леанід Анфімаў, перадае БЕЛТА.


"Ён знаходзіцца ўжо на разглядзе Прэзідэнта. Думаю, што кіраўнік дзяржавы пойдзе на тое, каб правесці спецыяльную нараду па гэтым праекце ўказа і разгледзець у комплексе ўсе пытанні, звязаныя з неабгрунтаваным, нядобрасумленным пасрэдніцтвам", - расказаў Леанід Анфімаў.

Паводле яго слоў, праект указа прадугледжвае абавязковае ўзгадненне з вышэйшымі арганізацыямі закупак, калі яны ажыццяўляюцца за кошт дзяржаўных грошай. "Калі вы хочаце купіць які-небудзь тавар у пасрэдніка, то павінны ўзгадніць гэту закупку. Калі гэта калгас і ён знаходзіцца ў камунальнай уласнасці - то з тым органам, які ажыццяўляе ўладальніцкі нагляд, у каго знаходзяцца акцыі гэтага прадпрыемства", - растлумачыў старшыня КДК.

Пры гэтым ён звярнуў увагу, што размова ідзе аб закупках пэўнай цэнавай катэгорыі. "Думаю, пэўная сума будзе ўсё ж такі стаяць і лімітавацца як мяжа закупкі, якую можа ажыццяўляць прадпрыемства без дазволу адпаведнага органа", - адзначыў Леанід Анфімаў.

Фота ў мініяцюры: frontera.me

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.