Вы тут

У Беларусі стартавала рэспубліканская акцыя “За бяспеку разам!”


З 16 кастрычніка па 1 лістапада па ўсёй краіне пройдуць мерапрыемствы па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе ў рамках рэспубліканскай акцыі “За бяспеку разам!”. Акрамя МНС, у ёй удзельнічаюць МУС, Міністэрства аховы здароўя, Мінпрацы і сацабароны, Мінадукацыі, Мінінфарм, Мінжылкамгас і Мінэнерга.


Мэтай акцыі з'яўляецца зніжэнне колькасці пажараў, якія адбываюцца па прычыне невыканання правілаў пажарнай бяспекі ў жылых будынках і збудаваннях, населеных пунктах і тэрыторыях, павышэнне інфармаванасці насельніцтва аб магчымасцях дзяржаўных арганізацый па аказанні паслуг у сферы забеспячэння пажарнай бяспекі, умацаванне правапарадку, папярэджанне правапарушэнняў, учыненых грамадзянамі ў стане алкагольнага ап'янення. Мерапрыемствы акцыі скіраваны на павышэнне ўзроўню бяспекі насельніцтва, актывізацыю пажарна-прафілактычнай работы, аналіз яе эфектыўнасці і ацэнку гатоўнасці тэрыторый і домаўладанняў грамадзян да асенне-зімовага пажаранебяспечнага перыяду.

Работнікі МНС наведаюць па месцы жыхарства адзінокіх і адзінока пражываючых састарэлых грамадзян і інвалідаў, сям'і, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы, дадуць тлумачэнні і рэкамендацыі па павышэнні пажарнай бяспекі жылля. У ходзе акцыі запланаваны сумесныя рэйды, абмен інфармацыяй, сустрэчы з працоўнымі калектывамі. Работнікаў службаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі, работнікаў, якія аказваюць сацыяльную і медыцынскую дапамогу дома, навучаць правілам бяспекі жыццядзейнасці, мерам па папярэджанні пажараў і іншых надзвычайных сітуацый, а таксама дзеянням у выпадку іх узнікнення.

Падчас акцыі кожны грамадзянін можа звярнуцца ў тэрытарыяльны орган па надзвычайных сітуацыях для правядзення абследавання супрацьпажарнага стану жылля.

Сяргей РАСОЛЬКА

Фота ў мініяцюры: newsmiass.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».