Па запрашэнні беларускіх улад наглядальнікі ад Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ адкрылі місію па назіранні за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі.
Асноўная група місіі складаецца з 11 экспертаў, што базіруюцца ў Мінску. 30 доўгатэрміновых наглядальнікаў будуць працаваць па ўсёй краіне
з 23 кастрычніка. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе АБСЕ. Прадстаўнікам місіі ўжо ўручаны акрэдытацыйныя пасведчанні.
Акрамя таго, чакаецца, што дзяржавы — удзельніцы АБСЕ накіруюць 400 кароткатэрміновых наглядальнікаў, якія прыбудуць у Беларусь за некалькі дзён да выбараў.
Місія ацэніць правядзенне выбараў на адпаведнасць абавязацельствам у рамках АБСЕ і іншым міжнародным абавязацельствам і стандартам дэмакратычных выбараў, а таксама нацыянальнаму заканадаўству. Неад'емнай часткай назірання стануць сустрэчы з прадстаўнікамі органаў дзяржаўнай улады, палітычных партый, грамадзянскай супольнасці, сродкаў масавай інфармацыі і міжнароднай супольнасці.
Наглядальнікі ад Садружнасці незалежных дзяржаў пачалі работу ў Беларусі 4 верасня. Цяпер місія СНД канстатуе вялікую ўвагу з боку ўсіх структур улады Беларусі да падрыхтоўкі да выбараў. Агульная задача, якая пастаўлена на самым высокім узроўні, — забяспечыць годнае правядзенне выбараў, права грамадзян Беларусі на свабоднае волевыяўленне. Вядзецца рэгістрацыя наглядальнікаў ад СНД. Заяўкі паступаюць ад усіх дзяржаў-членаў.
«Ужо цяпер зарэгістраваны 302 наглядальнікі з краін Садружнасці, якія пачнуць назіранне напярэдадні выбараў. Яны звычайна прыязджаюць дні за тры-чатыры. Мы думаем, што агульная колькасць нашай місіі складзе прыкладна 400 чалавек», — цытуе карэспандэнт БелТА старшыню Выканаўчага камітэта — выканаўчага сакратара СНД Сяргея ЛЕБЕДЗЕВА.
У склад місіі ўключаны дэпутаты парламентаў краін Садружнасці, прадстаўнікі ЦВК, дыпламаты краін СНД, акрэдытаваныя ў Мінску.
«Ніякай інфармацыі аб скаргах у пракуратуру, МУС, з якімі мы ў цесным кантакце, пакуль не атрымлівалі, — адзначыў Сяргей Лебедзеў. — Але мы сочым за сітуацыяй. Зразумела, калі будуць нейкія скаргі, будзем іх фіксаваць. А рэагаваць будуць адпаведныя органы Беларусі».
Варвара МАРОЗАВА
Міжнародная спецыялізіваная выстаўка жыллёва-камунальнай гаспадаркі пройдзе ў Мінску.
Максімальнага значэння за летні сезон тэмпература паветра дасягнула 13 ліпеня на станцыі Жыткавічы і склала 37,9 градуса спёкі.
Напярэдадні дня нараджэння сталіцы прайшла міжнародная навукова-практычная канферэнцыя.