«Думаю, што кіраўнік дзяржавы пойдзе на тое, каб правесці спецыяльную нараду па гэтым праекце ўказа і разгледзець у комплексе ўсе пытанні, звязаныя з неабгрунтаваным, нядобрасумленным пасрэдніцтвам», — расказаў журналістам старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Леанід Анфімаў.
Паводле яго слоў, праект указа прадугледжвае абавязковае ўзгадненне з вышэйшымі арганізацыямі закупак, калі яны ажыццяўляюцца за кошт дзяржаўных грошай.
«Калі вы хочаце купіць які-небудзь тавар у пасрэдніка, то павінны ўзгадніць закупку. Калі гэта калгас, і ён знаходзіцца ў камунальнай уласнасці, то з тым органам, які ажыццяўляе ўладальніцкі нагляд, у каго знаходзяцца акцыі прадпрыемства», — растлумачыў старшыня КДК. Пры гэтым ён звярнуў увагу, што размова ідзе аб закупках пэўнай цэнавай катэгорыі.
«Думаю, пэўная сума будзе ўсё ж такі стаяць і лімітавацца як мяжа закупкі, якую можа ажыццяўляць прадпрыемства без дазволу адпаведнага органа», — адзначыў Леанід Анфімаў.
Паводле БелТА
Эксперты — аб выніках афіцыйнага візіту Прэзідэнта Беларусі ў Расію.
Знайсці можна шмат чаго — ад солі да рэдказямельных металаў.
Яго шлях — сведчанне таго, што подзвіг, ахвяраванне, Айчына — не пустыя словы.
На прасторах яе вялікасці кнігі.