Вы тут

У Мінску мужчына абвінавачваецца ў падробцы медыцынскіх рэцэптаў


Фрунзенскім (г. Мінска) РАСК завершана расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да 39-гадовага мужчыны, які абвінавачваецца ў падробцы рецептурных бланкаў, якія ён у далейшым выкарыстаў для пакупкі ў аптэках сталіцы і Барысава медыцынскіх прэпаратаў, якія змяшчаюць прэгабалін, паведамілі ў Следчым камітэце. 


Згодна з матэрыяламі справы, у лютым 2019 гады мужчына уладкаваўся на працу ў адну з аптэк сталіцы правізарам. Падчас гутарак з прадстаўнікамі фармацэўтычных кампаній, ён прасіў перадаць яму па магчымасці незапоўненыя рецептурныя бланкі, але абавязкова з наяўнасцю штампа медыцынскай установы і пячаткі лекара.

Пасля атрымання бланкаў ён уласнаручна уносіў у іх прозвішчы выдуманых пацыентаў, назвы і дазоўкі лекаў. На працягу трох месяцаў абвінавачаным набыў для ўласнага ўжывання медпрэпараты па 21 падробленаму рэцэпту.

Дзеянні мужчыны кваліфікаваны па ч. 2 арт. 380 КК РБ. Да яго ўжытая мера стрымання ў выглядзе падпіскі аб нявыездзе і належных паводзінах. Крымінальная справа перададзена пракурору для накіравання ў суд.

У дачыненні да прадстаўнікоў фармацэўтычных кампаній вылучаны матэрыялы з крымінальнай справы і накіраваны ў міліцыю для правядзення праверкі.

Фота ў мініяцюры: vtambove.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».