Вы тут

Лукашэнка ўзнагароджаны вышэйшай узнагародай Савета камандуючых Пагранічнымі войскамі СНД


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзнагароджаны вышэйшай узнагародай Савета камандуючых Пагранічнымі войскамі дзяржаў - удзельніц СНД, паведаміў журналістам намеснік старшыні Савета камандуючых пагранвойскамі - старшыня Каардынацыйнай службы генерал-палкоўнік Аляксандр Манілаў, перадае БЕЛТА.


"Рашэннем Савета камандуючых Прэзідэнт Беларусі ўзнагароджаны вышэйшай узнагародай Савета камандуючых, заснаванай кіраўнікамі дзяржаў, - нагрудным знакам "Ганаровы пагранічнік Садружнасці Незалежных Дзяржаў". Гэтая ўзнагарода будзе ўручана яму дадаткова", - сказаў Аляксандр Манілаў.

Паводле яго слоў, Аляксандр Лукашэнка стаў першым лідарам, які ўзнагароджаны гэтай узнагародай. Яе даюць толькі за выдатныя заслугі ва ўмацаванні пагранічнай бяспекі, за праяўленую асабістую мужнасць пры арганізацыі аховы дзяржаўнай мяжы.

Нагрудны знак "Ганаровы пагранічнік СНД" заснаваны рашэннем Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД ад 5 кастрычніка 2007 года.

Акрамя таго, узнагародамі Савета камандуючых узнагароджаны шэраг кіраўнікоў пагранічных ведамстваў і вайскоўцаў.

  • Сёння ў Мінску адбылося 82-е пасяджэнне Савета камандуючых Пагранічнымі войскамі.
Фота ў мініяцюры: БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».