Вы тут

Жыхар Магілёва падпаліў чужы аўтамабіль: не спадабалася, як ён прыпаркаваны


У аператыўна-дзяжурную службу Ленінскага РАУС абласнога цэнтра паступіла заява ад 49-гадовага жыхара горада, які распавёў, што наглядна знаёмы мужчына наўмысна падпаліў кола яго аўтамабіля.


Калі пажар быў ліквідаваны, праваахоўнікі высветлілі абставіны здарэння, а таксама затрымалі па падазрэнні ў датычнасці да падпалу 41-гадовага непрацуючага магілёўца, які пражывае па суседстве з пацярпелым аўтаўладальнікам.

Устаноўлена, што паміж мужчынамі здараліся канфлікты: сусед перыядычна настойваў на тым, каб уладальнік транспартнага сродку не паркаваў яго ў двары, бо гэта перашкаджала жыхарам праходзіць да пад'езда дома. Аднак, нягледзячы на ​​ўсе ўгаворванні, нічога на мянялася, што толькі распальвала агрэсію суседа. Увечары, ужыўшы спіртныя напоі, магілёвец раззлаваўся канчаткова: ён узяў з хаты растваральнік, якім абліў кола чужой машыны, а пасля падпаліў яго.

Па інфармацыі УУС Магілёўскага аблвыканкама, мужчыну пагражае пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на тэрмін да пяці гадоў або пазбаўленне волі на тэрмін ад трох да дзесяці гадоў.

Сяргей РАСОЛЬКА

Фота ў мініяцюры: readovka67.ru

 

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.