Дваццаць званкоў прыняла падчас прамой лініі старшыня Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў Кацярына Зенкевіч. Большая частка з тых, хто дазваніўся, — жыхары Гомеля. Але ж выйшлі на сувязь і грамадзяне з Калінкавіч, Жлобінскага і Гомельскага раёнаў. Тэматыка зваротаў была вядомая: праблемы ЖКГ, сацыяльнае абслугоўванне, асабістыя просьбы.
Дзяўчына, інвалід другой групы папрасіла дапамагчы ёй у рэабілітацыі. Кацярына Анатолеўна паабяцала, што ў найбліжэйшы час гэта стане магчыма. Маці дзяўчыны — інваліда трэцяй групы патэлефанавала, каб расказаць пра цяжкасці з працаўладкаваннем дачкі-кветкавода. Варыянты работы падбяруць службы занятасці.
Яшчэ адна гісторыя, якая пакуль застаецца на кантролі: жанчына, інвалід першай групы, паведаміла, што шукае сацыяльнага работніка, які б згадзіўся даглядаць яе і мужа — ён да апошняга часу быў аформлены як сацыяльны работнік, але захварэў сам. Цяпер абодвум сужэнцам патрэбна дапамога.
Вельмі многа гэтым разам было зваротаў ад жыхароў Чыгуначнага раёна абласнога цэнтра. У асноўным яны датычыліся праблем у сферы ЖКГ. Напрыклад, людзі аднаго з дамоў па вуліцы Агарэнкі прасілі прывесці ў парадак пад'езд, у якім памянялі ліфт. Справа ў тым, што напярэдадні гэтай падзеі жыхары за свой кошт правялі касметычны рамонт пад'езда, які быў сапсаваны пры замене ліфта.
Таксама на прамую лінію старшыні Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў Кацярыны Зенкевіч звярталіся з праблемамі спілавання аварыйных дрэў, просьбамі пачысціць калодзеж, разабрацца ў судовых рашэннях і іншымі пытаннямі.
Ірына АСТАШКЕВІЧ
Фота ў мініяцюры: borvedomosti.ru
Велізарнае пачуццё адказнасці за будучае краіны.
Міністр працы і сацыяльнай абароны аб тым, як будуць расці выплаты.
Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.