IV Кітайская канферэнцыя па навуковай фантастыцы пройдзе з 2 па 3 лістапада ў Пекіне. Аб гэтым паведаміла Навукова-тэхнічнае таварыства КНР, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Сёлета ў рамках канферэнцыі будзе праведзена 6 тэматычных форумаў, самай галоўнай тэмай на якіх будзе развіццё ў краіне навукова-фантастычнай кінематаграфіі. На форумах таксама будуць абмяркоўвацца пытанні, звязаныя з інтэграцыяй навуковай фантастыкі, культуры і тэхналогій, а таксама з папулярызацыяй навукі ў кінафільмах і камп'ютэрных гульнях для падлеткаў.
На канферэнцыю запрошаны замежныя госці. З 2016 года падобнае мерапрыемства ўжо праходзіла ў трох гарадах Кітая - Пекіне, Чэнду і Шэньчжэне.
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.
Эксперты — аб трэндах у харчаванні беларусаў і перадсвяточным гандлі.
Хораша там, дзе моладзь ёсць!