Цёплае надвор'е захаваецца ў нашай краіне і ў наступныя выхадныя дні, і ў пачатку наступнага тыдня, паведамілі спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Здавалася б, нашых сіноптыкаў здзівіць цяжка, але і яны сёння ўражаныя. Напрыклад, 16 кастрычніка стала незвычайна цёплым — сярэднясутачная тэмпература яго на 6—9 градусаў вышэй за кліматычную норму. Максімальная тэмпература паветра знаходзілася ў межах плюс 17—23, а мінімальная тэмпература паветра ўначы дасягала 12 цяпла.
Заўтра ўдзень надвор'е ў краіне будуць вызначаць у асноўным вобласць павышанага атмасфернага ціску і цёплыя паветраныя масы, якія паступаюць да нас з паўднёвага захаду Еўропы. Будзе воблачна з праясненнямі. Мінімальная тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 5 да плюс 12 градусаў, а максімальная ўдзень будзе ў дыяпазоне 13—20 цяпла, на поўдні краіны да плюс 22 градусаў. У нядзелю надвор'е ў краіне будзе вызначаць у асноўным вобласць павышанага атмасфернага ціску і цёплыя паветраныя масы, якія паступаюць з паўднёвага захаду Еўропы. Таму цёплыя рэчы адкладзём на потым. У гэты дзень нябесная канцылярыя зноў збіраецца біць рэкорды па цеплыні. Крыху павысіцца тэмпература паветра ўначы, калі будзе ад плюс 6 да плюс 12 градусаў, а максімальная ўдзень стане амаль як летам — ад плюс 15 да плюс 21 градуса, на паўднёвым захадзе краіны паветра разагрэецца да плюс 23 градусаў.
Сяргей КУРКАЧ
Фота ў мініяцюры: kubnews.ru
Што змяняецца для аматараў сродкаў персанальнай мабільнасці?
Пенсіі працоўным — без абмежаванняў, дадатковая падтрымка — сем’ям.
Традыцыя Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі.