Вы тут

Сустрэча з Адамам Бабарэкам



На хвалі часу, у плыні жыцця

Праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, часопіса «Маладосць»


Сустрэча з Адамам Бабарэкам

17 кастрычніка, у музеі гісторыі беларускай літаратуры ў рамках праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” адбылася лекцыя Ганны Севярынец “Крытык і сусвет. Адам Бабарэка, літаратура і літаратары”. Людзей было нямала, у асноўным студэнты, для якіх гэта найбольш цікава або найбольш патрэбна. Мабыць, таму што гледачы/слухачы былі такія маладыя, то і паводзілі сябе звыкла, то бок першы рад крэслаў пакінулі вольным.

Лекцыя працягвалася больш за гадзіну і суправаджалася прэзентацыяй з фатаздымкаў, а таксама зачытваннем урыўкаў з твораў самога А.Б., ліставанняў і ўспамінаў яго сяброў.

Ганна Севярынец ад пачатку папярэдзіла, што яна будзе расказваць пра свайго Бабарэку, таму адначасова гэтая лекцыя была і роздумам пра тое, што такое крытык. Пытанняў на гэта цяпер паўстае многа і пытанні гэтыя былі агучаны. Пасля іх пераліку і адсутнасці якіх-небудзь адказаў лектарка ўпэўнена назвала героя сваёй лекцыі ўзорам крытыка. Узорам, да якога сёння мы павінны звяртацца.

Затым праз умоўна загалоўныя пытанні слухачы азнаёміліся з біяграфіяй А.Б., даведаліся адкуль ён і ў якім асяроддзі стаў тым, кім стаў. Асаблівы акцэнт быў пастаўлены на сяброўстве з Дубоўкам.

Не абыйшлася лекцыя і без разгляду метадаў Бабарэкі, найчасцей Ганна Севярынец дэманстравала мастацкасць і аналітычнасць яго крытыкі праз пачаткі артыкулаў. Ну і, каб выпадковыя госці не згубіліся ў гэтым усім, быў згаданы і саркастычны бок вялікага крытыка, таксама з зачытаннем вострых і на сённяшні дзень урыўкаў.

Усё гэта чакана было падведзена да велічы асобы, да дзіўнай, але такой знаёмай з’явы, як “жыццятворчасць”. І зноў жа да таго, што нам не патрэбна прыдумваць ровар, калі ён ужо існуе сто гадоў.

Лекцыя скончылася. Было некалькі пытанняў пасля. Не ведаю, як астатнія, але я, напрыклад, застаўся задаволены. Зразумела, былі дробныя супярэчнасці, быў дарэмны пафас, але, мабыць, так і трэба. Задаволіла мяне тое, што да такой крытыкі сапраўды хоць бы з нагоды юбілею (120 год Адаму Бабарэку)  могуць пачаць хоць крыху вяртацца. Да грунтоўнага аналітычнага спасціжэння сусвету праз іншыя спасціжэнні сусвету.

Д.Р., “Маладосць”

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».