Вы тут

У Мексіцы затрымалі сына наркабарона. З-за гэтага пачаліся баі


У горадзе Куліякан на поўначы Мексікі паліцыя са стралянінай затрымала аднаго з сыноў асуджанага ў ЗША наркагандляра Хаакіна Гуcмана па мянушцы Карантыш. Аднак потым Авідзія Гуcмана адпусцілі, каб не падвяргаць небяспецы жыцці людзей.


Пасля затрымання сына наркагандляра, які, як лічыцца, стаў ключавой фігурай у картэлі "Сіналоа" пасля арышту бацькі, паміж урадавымі сіламі і членамі картэля завязаліся перастрэлкі.

Мяркуючы па паведамленнях СМІ і кадрах з вуліц Куліякана, горад пагрузіўся ў хаос. Як мяркуецца, члены картэля спрабавалі адбіць Гусмана ў паліцыі і вайскоўцаў. На кадрах з вуліц відаць, як горад патрулююць баевікі ў пікапах з кулямётамі. Паведамлялася, што члены картэлі ўзялі ў закладнікі трох салдат.

У ходзе перастрэлак з ужываннем буйнакалібернай зброі было падарвана некалькі машын. Дакладных дадзеных аб пацярпелых няма.

Праз некалькі гадзін пасля затрымання Гусмана міністр бяспекі Альфонса Дзюраса заявіў, што гангстара вызвалілі. Гэта рашэнне было прынята, каб захаваць жыцці людзей, дадаў ён.

Паводле афіцыйнай версіі, Гусмана выявіў і затрымаў паліцэйскі патруль, пасля чаго члены яго картэлі пачалі нападаць на сілавікоў, каб яго адбіць.

Фота ў мініяцюры Getty

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.