Вы тут

Мінчанін у кухоннай тумбе вырошчваў каноплі


Аператыўнікі аддзялення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Фрунзенскага РУУС сталіцы спынілі дзейнасць 35-гадовага жыхара горада, які вырошчваў каноплі ў сябе дома.


Па інфармацыі ГУУС Мінгарвыканкама, “хатняя цяпліца” размяшчалася на кухні. Яе тумбу 35-гадовы мужчына, які працуе наладчыкам абсталявання на адным з прадпрыемстваў сталіцы, грунтоўна падрыхтаваў для вырошчвання наркотыку: паставіў святлодыёдныя лямпы, вентылятары, зрабіў цёплаадбівальную падкладку. З так званай цяпліцы аператыўнікі канфіскавалі чатыры гаршкі з раслінамі зялёнага колеру - капоплямі. Таксама ў кватэры ў мужчыны было знойдзена і канфіскавана яшчэ каля чатырох грамаў ужо гатовай да ўжывання марыхуаны.

Праваахоўнікам мужчына растлумачыў, што вырошчваў расліны для ўласнага спажывання. Зараз ператыўнікамі ўстанаўліваюць асоб, якія могуць быць датычныя да незаконнай дзейнасці затрыманага.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?