Вы тут

У Чавусах мясцовы жыхар спрабаваў узяць у закладніцы жанчыну


Апоўдні нараду групы затрымання Чавускага аддзялення Дэпартамента аховы МУС паступіла ўказанне ад дзяжурнага райаддзела міліцыі тэрмінова выбыць на вуліцу Карасёва па паведамленні пра пагрозу забойствам.


Аператыўна прыбыўшы па адрасе да аднаго з прыватных дамоў горада, праваахоўнікі выявілі кампанію людзей на прылеглым да дома участку. Двое мужчын і жанчына з прыкметамі алкагольнага ап'янення гучна нешта высвятлялі. У аднаго з іх у руцэ быў нож, другі ўжо быў у крыві, паведамляе УУС Магілёўскага аблвыканкама.

На патрабаванне супрацоўнікаў міліцыі кінуць нож мужчына не рэагаваў. Міліцыянер папярэдзіў, што ў выпадку непадпарадкавання будзе прымяняцца зброя, пасля чаго зрабіў адзін папераджальны стрэл з пісталета ў паветра. Але і гэта не спыніла зламысніка, ён схапіў  жанчыну, якая знаходзілася побач, мясцовую жыхарку 1976 года нараджэння, і пацягнуў яе ў дом. Праваахоўнікі кінуліся за ім. У момант, кода мужчына прыставіў нож да сваёй закладніцы, міліцыянер імгненна зарыентаваўся і зрабіў прыцэльны стрэл яму ў нагу. Захопнік быў абясшкоджаны і затрыманы. Усім пацярпелым была аказана неабходная медыцынская дапамога.

Затрыманы, мясцовы жыхар 1954 года нараджэння, пад канвоем быў шпіталізаваны. Устаноўлена, што ён у 1989 годзе быў асуджаны на 15 гадоў пазбаўлення волі за забойства.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.