Вы тут

У сямігадовага хлопчыка скралі сабаку. Гадаванца вярнулі дзякуючы кранальным малюнкам


У сямігадовага Кэмрана Эндруса з брытанскага горада Стакпорт 9 кастрычніка скралі любімага бостан-тэр'ера па мянушцы Ральф. Сабаку выкралі прама з фургона бацькі Кэмрана, піша Медуза.


Бацькі Кэмрана звярнуліся ў паліцыю і аб'явілі ўзнагароду ў тысячу фунтаў стэрлінгаў за інфармацыю пра месцазнаходжанне тэр'ера. Засмучаны хлопчык намаляваў аб'явы з просьбай вярнуць Ральфа. Бацькі выкарыстоўвалі яго працы ў якасці ілюстрацый для паста ў фэйсбуку.

Кранальныя малюнкі хлопчыка разжалілі карыстальнікаў - у сацсетках нават запусцілі хэштэг #BringRalphHome (#ВярніцеРальфаДадому). Па гэтым хэштэгу можна знайсці фатаграфіі жывёл і іх гаспадароў з патрабаваннем вярнуць Ральфа яго уладальнікам.

Пошукі доўжыліся некалькі дзён. 14 кастрычніка Эндрусам патэлефанавалі і паведамілі, што Ральфа нарэшце знайшлі. Сабака выглядаў галодным і змучаным. Сын Эндрус, па словах яго мамы, ад радасці ці ледзь не вылез у акно, каб хутчэй абняць Ральфа, які нарэшце-то патрапіў дадому. Эндрусы ўпэўненыя, што менавіта малюнкі Кэмрона і пасты неабыякавых карыстальнікаў дапамаглі вярнуць іх бостан-тэр'ера.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Магілёўская вобласць ушанавала лідараў уборачнай кампаніі

Магілёўская вобласць ушанавала лідараў уборачнай кампаніі

У Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК.

Грамадства

Хворым на фенілкетанурыю могуць палепшыць забяспячэнне прадуктамі харчавання

Хворым на фенілкетанурыю могуць палепшыць забяспячэнне прадуктамі харчавання

Міністэрства аховы здароўя адказала на публікацыю «Звязды».