Вы тут

Расійскія даследчыкі знайшлі ў Арктыцы бочку з кавай 1902 года


Расійскія даследчыкі падчас агляду лагера амерыканскай палярнай экспедыцыі Іўліна Болдуіна 1902 года ў Арктыцы знайшлі бочку з зярнятамі кавы. Пра гэта паведаміў рэжысёр-дакументаліст, член Рускага геаграфічнага таварыства Леанід Круглоў, інфармуе РБК.


Па словах даследчыка, бераг, дзе размяшчаюцца унікальныя пабудовы, паступова размываецца морам.

«Рэшткі зімоўя палярнай экспедыцыі Болдуіна 1902 года. Мора паступова разбурае бераг, і хутка гэтыя унікальныя пабудовы могуць знікнуць. Мы зрабілі тут шмат цікавых знаходак», - напісаў Круглоў.

Даследчык адзначыў, што падчас абыходу лагера члены экспедыцыі сустрэліся з мядзведзем. «Гэты мядзведзь нічога не баяўся, і прыйшлося адзіны раз у гэтай экспедыцыі ўжыць сігнальную ракету, каб яго адагнаць, але мядзведзь на гэтым не супакоіўся і чакаў нас на месцы высадкі», - адзначыў падарожнік.

Фота ў мініяцюры: sibnet.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».