Вы тут

Яшчэ адна алімпійская ліцэнзія ў гімнастыцы


Яе заваяваў Андрэй Ліхавіцкі.

Такім чынам, спартсмен выступіць ужо на другіх Алімпійскіх гульнях. Ліцэнзію ў Токіа беларус заваяваў па выніках 49-га чэмпіянату свету па спартыўнай гімнастыцы ў Штутгарце. У кваліфікацыі мнагабор'я наш спартсмен заняў 50-е месца, па рэгламенце на Гульні адбіраліся 12 найлепшых. Але было нямала дадатковых опцый, якія пакідалі Андрэю алімпійскі шанц: гэта і квота ў аднаго спартсмена ад краіны, і адсеў прадстаўнікоў 12 наймацнейшых камандаў, якія раней забяспечылі сабе паездку на Алімпіяду.


Усё вырашалася ў фіналах асобных відаў, прызёры якіх таксама атрымлівалі ліцэнзіі. У выніку ўсё склалася на нашу карысць, і Андрэй Ліхавіцкі прадставіць Беларусь на галоўным старце чатырохгоддзя.

Нагадаем, у жаночых спаборніцтвах раней алімпійскую ліцэнзію заваявала Анастасія Алістратава. Турнір па спартыўнай гімнастыцы ў сталіцы Японіі пройдзе з 25 ліпеня да 4 жніўня.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?