Турнір прыме канькабежны стадыён «Мінск-Арэны» з 15 да 17 лістапада. Папярэднія заяўкі на ўдзел падало больш за 280 спартсменаў з 26 краін. На нашай пляцоўцы будуць спаборнічаць чэмпіёны і прызёры Алімпійскіх гульняў, шматразовыя чэмпіёны свету, сярод іх Свен Крамер, Дзяніс Юскаў, Патрык Руст, Сверэ Лундэ Педэрсэн.
На кароткай дыстанцыі чакаецца супрацьстаянне Паўла Куліжнікава і Тацуі Сінама. У сакавіку 2019-га Сінама пабіў сусветны рэкорд, які належыў Куліжнікаву, але ў японца атрымалася пабыць у новым статусе ўсяго некалькі хвілін, таму што расіянін вярнуў сабе званне рэкардсмена свету. Гарачыя эмоцыі разгарацца ў спаборніцтвах сярод дзяўчат. Шматразовая чэмпіёнка свету Брытані Боў (ЗША) выйдзе на лёд супраць адной з самых тытулаваных спартсменак планеты, пяціразовай алімпійскай чэмпіёнкі Ірэн Вюст (Нідэрланды). А легендарная чэшка Марціна Саблікава паспрабуе адбіцца ад беларускі Марыны Зуевай, якая ёй наступае на пяты.
Усе шанцы на месца на п'едэстале ёсць і ў яшчэ аднаго прадстаўніка нашай краіны — Віталя Міхайлава. У мінулым сезоне Міхайлаў стаў пераможцам і прызёрам двух этапаў Кубка свету.
Беларускую каманду на этапе Кубка свету па канькабежным спорце прадставяць: Марына Зуева, Ігнат Галавацюк, Аляксей Кірпічнікаў, Ягор Дамарацкі, Ганна Ніфантава і іншыя.
Радаваць публіку будуць не толькі спартсмены, але і арганізатары, якія падрыхтавалі для гледачоў разнастайную забаўляльную праграму. Госці турніру змогуць наведаць фан-зону і пачаставацца смачнай ежай і напоямі. Маленькіх аматараў канькабежнага спорту чакаюць гульнявыя пляцоўкі, магчымасць усяго за некалькі хвілін стварыць сапраўдны мастацкі шэдэўр і паўдзельнічаць у выстаўцы малюнкаў.
Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ
Фота ў мініяцюры: championat.com
Восень для спецыялістаў аграрнай галіны — час падводзіць вынікі, і сёлета яны годныя.
6 кастрычніка архівісты адзначылі сваё прафесійнае свята.
У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.