Вы тут

Кандыдатамі ў дэпутаты зарэгістравалі 560 чалавек


Членамі палітычных партый з'яўляюцца 367 з іх. 27 % сярод зарэгістраваных — жанчыны. Такія звесткі са спасылкай на сайт ЦВК прыводзіць БелТА.


Акружныя выбарчыя камісіі 17 кастрычніка завяршылі рэгістрацыю прэтэндэнтаў на дэпутацкія мандаты. Сярэдні конкурс на месца — пяць чалавек. Па мажарытарнай сістэме ў ніжнюю палату Нацыянальнага сходу сёмага склікання выберуць 110 парламентарыяў. Усяго падчас кампаніі вылучыліся 703 чалавекі.

У сярэдзіне бягучага месяца пасля рэгістрацыі прэтэндэнтаў пачнецца агітацыйная кампанія.

Кандыдаты па Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцях, а таксама па горадзе Мінску атрымаюць магчымасць выступіць на тэлеканале «Беларусь 3», а па Мінскай вобласці — на СТБ. Эфірны час удзельнікам выбарчай кампаніі выдзяляць і радыёстанцыі.

Перадвыбарчую праграму прэтэндэнты могуць апублікаваць у адной з рэспубліканскіх газет («Звязда», «Рэспубліка») альбо ў абласных, раённых, гарадскіх газетах.

Нагадаем, выбары ў Палату прадстаўнікоў адбудуцца 17 лістапада, у Савет Рэспублікі — 7 лістапада.

Прэв'ю: dpo.online

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».