Вы тут

На кузаве грузавіка


Актывісты суполкі “Белая Русь” упершыню правялі свята  Дажынкі ў вёсцы пад Самарай


Алег Ксяндзоў і гурт “Белая Русь” на свяц

Самарская рэгіянальная грамадская арганізацыя па захаванні й развіцці самабытнасці беларускага народа “Белая Русь” упершыню арганізавала й правяла сумесна з вяскоўцамі Дажынкі. Тое было ў Новай Вёсцы (Новая Деревня), у Чырвонаармейскім раёне 24 жніўня. Імправізаванай сцэнай для свята стаў кузаў грузавога аўтамабіля. Раней, у СССР, на падобных сцэнах у палях выступалі мабільныя агітбрыгады — вось такая ў нас даніна традыцыі.

Я вітаў вяскоўцаў і гасцей свята, расказаў пра сутнасць Дажынак як аграрнага рытуальнага комплексу з часоў язычніцтва. Свята мае глыбокі духоўны змест, звязана з канцом уборкі ўраджаю, яно збераглося праз тысячы гадоў і ў Беларусі набывае новыя рысы. Добрае слова сказаў грамадзе й Генадзь Раманаў, кіраўнік мясцовай гаспадаркі “Новые Сады”.

Разам з вяскоўцамі мы зладзілі выставу “Дары прыроды” — паказалі тое, што вырасла на агародах: велізарныя гарбузы, агуркі, памідоры, яблыкі розных гатункаў… Ахвочыя знаёміліся з этнаграфічнымі прадметамі побыту беларусаў, адпаведнай літаратурай, гарталі газету “Голас Радзімы”, якую мы атрымліваем з Беларусі.

Потым быў канцэрт. Выступаў ансамбль беларускай песні “Белая Русь” пад кіраўніцтвам Зоі Ксяндзовай, салісты Віктар Мыкольнікаў і Галіна Талсташэева. Гучалі песні на рускай і беларускай мовах. Калі ж чуліся знаёмыя многім творы з рэпертуару “Песняроў”, “Сяброў” ды іншых беларускіх калектываў — гледачы падхоплівалі спевы, далучаліся да нашых артыстаў.

Завяршылі мы Дажынкі агульным карагодам удзельнікаў і гасцей свята пад песню “Дажынкі” — яе напісала й выконвала Ніна Кавалёва.

Алег Ксяндзоў, старшыня суполкі “Белая Русь”, г. Самара

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Брэстчына адзначыла юбілей

Брэстчына адзначыла юбілей

Падарункі да свята і слаўная гісторыя.

Музыка

Святлана Агарвал: Музыка — гэта мая душа

Святлана Агарвал: Музыка — гэта мая душа

Спявачка апявае каларыт і шматграннасць беларускай і індыйскай культур.