Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 24-25 кастрычніка наведае з афіцыйным візітам Казахстан, паведамляе прэс-служба беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы правядзе ў Нур-Султане перагаворы з Прэзідэнтам Казахстана Касым-Жамартам Такаевым. Лідары краін на сустрэчы ў вузкім і шырокім складах абмяркуюць развіццё міждзяржаўных адносін з акцэнтам на пашырэнне гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння. Прэзідэнты разгледзяць перспектывы пашырэння прамысловай кааперацыі, нарошчвання супрацоўніцтва ў розных галінах эканомікі, у тым ліку ў сельскай гаспадарцы, транспарце і лагістыцы, нафтахімічным комплексе, сферы высокіх тэхналогій.
Бакі таксама абмяркуюць супрацоўніцтва ў рамках інтэграцыйных аб'яднанняў і на міжнародных пляцоўках, рэгіянальны і сусветны парадак дня. Па выніках перагавораў будзе падпісаны пакет двухбаковых пагадненняў.
У гэтыя ж дні ў Нур-Султане адбудзецца казахстанска-беларускі бізнес-форум. У сталіцы Казахстана запланавана таксама адкрыццё новага комплексу будынкаў беларускай дыпмісіі.
Фота ў мініяцюры: БЕЛТА
Карэспандэнты «Звязды» разам з супрацоўнікамі ДАІ паназіралі, як мінчане карыстаюцца сродкамі персанальнай мабільнасці.
Больш за 1410 тэматычных канструкцый з’явіцца на вуліцах сталіцы
Праект надзвычай важны сацыяльна, але не толькі…
На прасторах яе вялікасці кнігі.