5G у шахце


Вугальная прамысловасць Кітая развівае новыя тэхналогіі.


Найбуйнейшы кітайскі вытворца антрацыта — Yangquan Coal Industry Group — падпісаў рамачнае Пагадненне з айчыннымі тэлекамунікацыйнымі гігантамі China Mobile і Huawei па супрацоўніцтве ў развіцці інтэлектуальнай здабычы вугалю на аснове тэхналогій 5G, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

З тэхналагічнымі перавагамі 5G і багатым вопытам па падземным горным работам новы альянс супрацоўніцтва закліканы шукаць магчымасці ўкаранення сеткі ў розныя звёны вугальнай вытворчасці, у тым ліку тэлекамунікацый на шахтах, маніторынгу і кіраванне вугальнай вытворчасці, а таксама забеспячэнне бяспекі на вытворчасці, паведаміў генеральны менеджэр кампаніі Ван Юнге.

У паўночнакітайскай правінцыі Шаньсі налічваецца больш за 900 вугальна шахт, на якіх штогод здабываецца прыкладна 900 млн. тон Вугалю. Кожны дзень пад зямлёй працуюць каля 300 тысяч гарнякоў. «Чакаецца, што дзякуючы прымяненню тэхналогій 5G будзе значна павышана бяспека вугальнагай вытворчасці і палепшаныя працоўныя ўмовы для шахцёраў», — перакананы Ван Юнге.

Другая вуглездабыўная кампанія Yankuang Group, якая базуецца ва ўсходнекітайскай правінцыі Шаньдун, стварыла ў супрацоўніцтве з тэхнагігантамі China Unicom і ZTE лабараторыю, прызначаную для вывучэнне развіцця «разумных» вугальных шахт з выкарыстаннем тэхналогій 5G. Нямала вугальна кар’ераў у краіне таксама ідуць у нагу з часам, ўжываючы GPS, сістэму распазнання асоб, вялікія дадзеныя і іншыя сучасныя тэхналогіі. Да прыкладу, на адной з шахт у аўтаномным раёне Унутраная Манголія ўведзены ў эксплуатацыю ваганеткі, якія прыводзяцца ў рух з дапамогай сеткі 5G. Г этыя ваганеткі дазваляюць кіроўцам здзяйсняць разгрузку без непраглядных зон.

Прэзідэнт фірмы Huawei Cloud China Хун Фанмін лічыць, што новыя рухаючыя сілы для карпаратыўных інавацый, прынесеныя воблачнымі вылічэннямі, штучным інтэлектам, 5G і іншымі тэхналогіямі, будуць адыграваць ключавую ролю ў прамысловай мадэрнізацыі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў. 

Грамадства

Смаката на святочным стале

Смаката на святочным стале

Эксперты — аб трэндах у харчаванні беларусаў і перадсвяточным гандлі.