Вы тут

Кітаянка зарабляе на вырошчванні лотаса


Таксама яна вырошвае рыбу і крэветак.


Кітаянка Хань Інін з раёна Чжанцю горада Цзінань правінцыі Шаньдун пасля заканчэння ўніверсітэта вярнулася на радзіму і там адкрыла свой бізнэс — вырошчванне лотаса, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

У Нацыянальным парку водна-балотных угоддзяў Байюньху, размешчаным на радзіме Хан Інін у раёне Чжанцю, расце дзікі чырвоны лотас на плошчы дзясяткі тысяч му (1 гектар гэта 15 му). Спадзеючыся раскрыць камерцыйны патэнцыял лотаса, жанчына ўзяла ў арэнду сажалкі і вырошчвае там гэтую расліну. Дзякуючы нястомным намаганням, яна сумесна з чайнай фабрыкай выпусціла чай з лісця лотаса вышэйшага гатунку, на які нават атрымала патэнт. 

На аснове лотосовай сыравіны Хань Інін таксама распрацавала падушкі, локшыну, касметыку.Акрамя таго, кітаянка ў сваіх сажалках разводзіць рыбу і крэветак, якія дапамагаюць у рыхленне глею на дне, ачыстцы вадаёма ад пустазелля і апалага лісця. Гной рыбы і крэветак служыць арганічнымі ўгнаеннямі для лотаса.

Сажалкі Хань Інін, займаючы плошчу больш за 30 му (2 га), штогод прыносіць ёй даходы ў памеры 40 тыс юаняў.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.  

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Узмацненне адраснасці дзяржпадтрымкі і садзейнічання занятасці 

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.