Фотарэпартаж пра нядзельны кірмаш у гарадскім пасёлку Бешанковічы.
Хадавая прадукцыя, якую ў гэты час ахвотна набываюць пасялкоўцы, — гародніна, журавіны, мёд, восеньскія кветкі і сажанцы. Свой эксклюзіўны тавар — плеценыя кошыкі, бітыя валёнкі, цёплыя тапачкі — прадаюць і мясцовыя рамеснікі. Заўсёдным удзельнікам кірмашу з’яўляецца і Бешанковіцкае райпо са сваімі кулінарнымі і хлебабулачнымі вырабамі.
Фота Анатоля КЛЕШЧУКА
Адкрыццё выставак і арт-аб’ектаў, важныя сустрэчы і экскурсіі, народныя гулянні і, вядома, канцэрт «Час выбраў нас».