Вы тут

Барысаўчанка інсцэніравала крадзеж чужога тэлефона дзеля спіртнога


Супрацоўнікі крымінальнага вышуку затрымалі 48-гадовую барысаўчанку, якая падазраецца ў крадзяжы грашовых сродкаў і дарагога мабільнага тэлефона ў знаёмага.


Як паведамілі ва УУС Мінскага аблвыканкама, на чыгуначным вакзале дзяўчына пазнаёмілася з 38-гадовым жыхаром Крупак і тут жа запрасілі мужчыну да сябе дадому. Вечар суправаджаўся распіццём моцных алкагольных напояў. Пасля непрацяглай гутаркі госць заснуў, а гаспадыня вырашыла працягнуць весяліцца ў піцейных установах горада.

Паводле папярэдняй інфармацыі, жанчына прысвоіла мабільны тэлефон і грошы спячага сябра. І ўжо будучы пры фінансах, у забаўляльную ўстанову адправілася на таксі. Закладам за паездку стаў чужы мабільны тэлефон. Дзяўчына запэўніла кіроўцу, што хутка вернецца з грашыма.

Барысаўчанцы, якая знаходзілася на добрым падпітку, прыйшла ў галаву ідэя патэлефанаваць у міліцыю і паведаміць, што кіроўца таксі ўкраў яе тэлефон. Пры гэтым яна была ўпэўненая: ёй і тэлефон вернуць, і за таксі не прыйдзецца плаціць.

Але ўвесці ў зман праваахоўнікаў ёй так і не ўдалося. Супрацоўнікі міліцыі высветлілі, што тэлефон крадзены. Мабільную прыладу і частку грошай канфіскавалі. Дарэчы, большую частку яна ўжо паспела патраціць на алкаголь.

Заведзена крымінальная справа па артыкуле “Крадзеж”. Барысаўчанцы пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі. Праводзіцца расследаванне.

Сяргей РАСОЛЬКА

Фота ў мініяцюры: ugolovka.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Доктар Камароўскі: Паглядзіце, як елі нашы продкі. І выжылі

Доктар Камароўскі: Паглядзіце, як елі нашы продкі. І выжылі

Ён даў парады наконт харчавання і не толькі.