Вы тут

Кілаграм марыхуаны канфіскавалі ў жыхаркі Мінска


Праваахоўнікі Кастрычніцкага РУУС Мінска затрымалі 26-гадовую жыхарку Брэсцкай вобласці, у якой выяўлена больш за 950 грам высушанай марыхуаны, паведамляе МУС.


Падчас агляду аўтамабіля фігуранткі супрацоўнікі наркакантролю на пярэднім сядзенні выявілі слоік з рэчывам расліннага паходжання, а ў сумцы пакет з марыхуанай. Агульная вага знойдзенага склаў каля 45 грам. У далейшым па месцы жыхарства затрыманай былі знойдзеныя два слоікі аб'ёмам 1 і 3 літры, палімерны пакет з высушанай марыхуанай вагой больш за 900 грам.

Як патлумачыла дзяўчына, па дарозе ў Мінск яна знайшла вялікі куст канопляў і вырашыла яго высушыць для асабістага ўжывання.

Вядома, што раней фігурантка прыцягвалася да адміністрацыйнай адказнасці за кіраванне транспартным сродкам у стане наркатычнага ап'янення.

Праводзіцца праверка.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.