Вы тут

Чакаецца сонечнае надвор'е, і нават уначы з добрым плюсам


Цёплае сухое надвор'е будзе ў нашай краіне на гэтым тыдні: у сярэдзіне восені прырода радуе яркім сонцам. Будзе пераважаць антыцыкланальны характар надвор'я. Захаваецца цяпло, будзе пераважна без ападкаў. Толькі ў выхадныя дні надвор'е пачне мяняцца. У нядзелю малаактыўны атмасферны фронт, які стане перамяшчацца праз тэрыторыю краіны, выкліча месцамі кароткачасовыя дажджы, паведамілі спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Заўтра будзе пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 4 да плюс 10 градусаў, месцамі дасягне плюс 11—12 градусаў. Удзень у асноўным будзе 11—17 цяпла, па поўдні краіны паветра прагрэецца да 18—20 градусаў. Не чакаецца ападкаў і ў чацвер. У гэты дзень тэмпература паветра ўначы складзе 2—7 градусаў вышэй за нуль, месцамі — 8—10 цяпла. Удзень будзе ад плюс 11 да 18 градусаў, па поўдні — плюс 19—22 градусы.

У пятніцу і суботу будзе пераважна без ападкаў, толькі месцамі па поўначы Беларусі магчымы невялікія кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 4—11 градусаў вышэй за нуль. Удзень будзе ад плюс 11 да 18 градусаў, у паўднёвых раёнах — да 21 цяпла.

Па папярэдніх прагнозах айчынных сіноптыкаў, у нядзелю, 27 кастрычніка, малаактыўны франтальны раздзел выкліча месцамі, пераважна па паўночнай палове краіны, кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 4—11 цяпла. Удзень будзе ўжо крыху халадней — 9—16 цяпла, па поўдні — да плюс 20.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».